Sympa Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Запрашэнне на прэзентацыю даследаванняў BIPART

02.04.2013

Паважаныя сябры,

запрашаем вас на прэзентацыю двух даследаванняў ў галіне публічнага адміністравання, якая пройдзе 10 красавіка ў канферэнц-залі апарт-гатэля "Камфорт" па адрасе: вул. Шчорса, 1 (ст. метро "Грушаўка"). Пачатак у 17:30.

Схема праезду

Вашай увазе будзе прапанавана наступная праграма:

17.30 - 18.00 - прэзентацыя працы эксперта BIPART У. Кавалкіна і запрошанага эксперта А. Філімонава "Гандлёвыя сеткі: сучасны сэрвіс або манапалізацыя розніцы?"

18.00 - 18.20 - абмеркаванне

18.20 - 18.30 - перапынак

18.30 - 19.00 - прэзентацыя працы экспертаў BIPART Дзм. Маркушэўскага і М. Сакаловай "Электронны ўрад у Беларусі: інфраструктура створана - што далей?"

19.00 - 19.30 - абмеркаванне

19.30 - кава і нефармальная размова з аўтарамі.

 

Са сціслымі аглядамі кожнага з даследаванняў можна пазнаёміцца тут і тут.

Просім паведаміць аб вашым удзеле да 9 красавіка ўключна па адрасе: bipart@sympa-by.eu.