Sympa Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Даследчы праект BIPART

На дадзены момант эксперты BIPART вядуць працу над даследаваннямі і распрацоўкай аналітычных дакументаў (policy papers) па наступных накірунках:

  • Аналіз працэдур забеспячэння дасяжнасці і абароны інфармацыі ў працэсе ўкаранення электроннага дакументазвароту ў дзяржаўных органах;
  • Аналіз сучасных падыходаў да павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю: вопыт краін СНД;
  • Здзельная аплата працы на дзяржаўнай службе (performance related pay);
  • Метадалогія ацэнкі ўплыву буйных гандлёвых сетак на сацыяльна-эканамічнае развіццё малых і сярэдніх гарадоў;
  • Метадалогія ацэнкі рэгулятарнага ўздзеяння ў сферы падаткаабкладання;
  • Метадалогія ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання: вопыт Расіі і краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы: параўнальны аналіз;
  • Укараненне методык ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання: вопыт Расіі і краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы: параўнальны аналіз пілотных праектаў.

Прэзентацыі вынікаў даследаванняў пройдуць у Мінску ў сакавіку – ліпені 2013 года.

У 2012 годзе мы падрыхтавалі Зборнік аналітычных дакументаў ў галіне публічнага адміністравання (на рускай мове). Спампаваць цалкам.

У ім 7 прац. Першая, аўтарства Іны Рамашэўскай і Таццяны Чуліцкай, аналізуе перспектывы ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў Беларусі на аснове развіцця канцэптуальных падыходаў і практык публічнага адміністравання (public administration) апошніх двух дзесяцігоддзяў, у прыватнасці, канцэпцыі новага публічнага мэнэджмэнта.  Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (на рускай мове).

Аляксандр Муха і Ірына Мігуцкая ацэньваюць варыянты мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе і прапаноўваюць пераход да бюджэтавання, арыентаванаму на вынік - Performance Based Budgeting. Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (на рускай мове).

Таму, як ператварыць мясцовае самакіраванне ў Беларусі з міфа ў рэальнасць, што для гэтага неабходна і чаго можна чакаць, прысвечаны аналітычны даумент Міраслава Кобасы. Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (па-руску).

Марына Сакалова прадстаўляе вашай увазе аналітычную нататку "Электронны ўрад у Беларусі: пераадолець інэрцыю інфарматызацыі", у якой альтэрнатывай тэхнакратычнаму падыходу прапануецца цэласная канцэпцыя электроннага ўрада. Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (па-руску).

Уладзімір Кавалкін у суаўтарстве з Артурам Юдзіцкім аналізуе цяперашнюю сістэму рэкрутацыі на дзяржаўную службу і прапануе рэформы, мэтай якіх з’яўляецца пераход ад кланавага, заснаванага на асабістых і сямейных сувязях падыхода пры рэкрутацыі на дзяржаўную службу да сучаснай рацыянальнай бюракратыі. Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (па-руску).

Канкрэтныя прапановы па рэфармаванні сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўтрымліваюцца ў працы Уладзіміра Лауты, выпускніка Школы SYMPA. Ён апісвае існуючыя супярэчнасці і закладвае фундамент для заснавання новай сацыяльна-збалансаванай мадэлі кіравання ЖКГ. Чытаць: рэзюмэ, аналітычны дакумент (на рускай мове).

Аналітычная нататка яшчэ адной выпускніцы нашай Школы - Настассі Клімовіч – прысвечана прафесіяналізацыі вышэйшай адукацыі (на прыкладзе БДУ) і аналізу яго сувязі з рынкам працы. Прыводзяцца вынікі аналіза найлепшых практык і рэкамендацыі па ўзмацненні дадзенай сувязі. Чытаць аналітычны дакумент (на рускай мове).