Sympa Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Аб школе

Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання - праект, накіраваны на фарміраванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, якія прадстаўляюць сабе прынцыпы і механізмы дзяржаўнага кіравання на розных узроўнях. У рамках сесій наведваюцца дзяржаўныя структуры (парламенты, гарадскія саветы і т.п.) тых краін, дзе праводзяцца сесіі, таму слухачы атрымліваюць не толькі тэарэтычныя веды, але і маюць магчымасць паглядзець, як дзяржаўнае кіраванне рэалізуецца на практыцы.

Нашы слухачы - гэта маладыя людзі (25 - 40 гадоў), занятыя ў розных сферах: у бізнэсе, у грамадскіх арганізацыях, у палітычным жыцці. Мы мяркуем, што многія з іх у далейшым захочуць і змогуць стаць дзяржаўнымі службоўцамі розных узроўняў.

Выкладчыкамі школы з'яўляюцца вядомыя навукоўцы и практыкі - эканамісты, палітолагі, сацыёлагі, журналісты, спецыялісты па публічным адміністраванні з Беларусі, Украіны, Літвы і Швецыі, а таксама міжнародна прызнаныя эксперты з іншых краін.