Sympa The School of Young Managers in Public Administration

Як зрабіць мясцовае самакіраванне эфектыўным: майстар-класы ад Кшыштафа Захаржэўскага ў Брэсце і Мінску

23.11.2017

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання "СІМПА" і грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашаюць усіх зацікаўленых (і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў) на майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).

Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел.

Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.

Майстар-класы (падчас якіх меркаванне кожнага ўдзельніка вельмі важнае) адбудуцца:

- у Брэсце — 2 снежня з 13:00 да 17:30; Арганізацыйны партнёр - Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

- у Мінску — 3 снежня з 13:00 да 17:30.

 

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя. 

- да 24:00 1 снежня (пятніца) - для ўдзелу ў майстар-класе ў Брэсце.
- да 24:00 30 лістапада (чацвер) - для ўдзелу ў майстар-класе ў Мінску.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.

 

Центр исследования общественного управления "СИМПА" и общественная культурная кампания "Будзьма беларусамі!" приглашают всех заинтересованных (и общественных активистов, и представителей государственных учреждений) на мастер-классы по эффективному местному самоуправлению с Кшыштофом Захаржевским — не только философом, общественным активистом и спортсменом, но и действующим бургомистром Злоценца (Польша).

Кшыштоф Захаржевский (Krzysztof Zacharzewski), по мнению СМИ, — один из самых современных бургомистров Польши. Он считает, что наиболее выгодные инвестиции — это вклад в человеческий капитал, а основные принципы работы местной власти — открытость, доступность, креативность, участие.

Бургомистр расскажет о больших реформах в малом городе, участии граждан в формировании бюджета гмины и принятии других решений, инновациях для повышения прозрачности и эффективности работы органов власти. 

Мастер-классы (во время которых мнение каждого из участников очень важно) состоятся: 

- в Бресте — 2 декабря с 13:00 до 17:30; Организационный партнёр - Агентство регионального развития “Дзедзіч”.

- в Минске — 3 декабря с 13:00 до 17:30.

 

Количество мест ограничено. Участие бесплатное, но обязательна предварительная онлайн-регистрация:

- до 24:00  1 декабря 2017 г. (пятница) - для участия в мастер-классе Бресте.

- до 24:00 30 ноября 2017 г. (четверг) - для участия в мастер-классе в Минске.

Зарегистрированные участники получат информацию о месте проведения мероприятия вместе с подтверждением регистрации.