Sympa The School of Young Managers in Public Administration

ПРАЕКТ “РАЗАМ ДЛЯ ГРАМАДЫ І ПРЫРОДЫ МІЁРШЧЫНЫ” ЗАПРАШАЕ ДА СУПРАЦЫ ЭКСПЕРТАЎ ПА РАСПРАЦОЎЦЫ СТРАТЭГІІ ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ!

30.01.2020

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт аб'яўляе аб адкрыцці вакансій на пасады экспертаў і экспертак (3 чалавекі) па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Праект рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Грамадскім аб'яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім Сельскім форумам.

Асноўныя абавязкі:

  • распрацоўка Стратэгіі ўстойлівага развіцця (СУР) Міёрскага раёна на аснове аналізу развіцця тэрыторыі Міёрскага раёна, у тым ліку на аснове меркаванняў жыхароў раёна, раней распрацаваных планавых, даследчых і прагнозных дакументаў, а таксама вынікаў праведзенага SWOT-аналізу, вызначэнне прыярытэтаў і напрамкаў развіцця раёна і яго асобных тэрыторый (сельсаветаў, гарадоў Міёры і Дзісна) і распрацоўка сцэнарыяў рэалізацыі гэтых напрамкаў;
  • распрацоўка Моладзевай Стратэгіі ўстойлівага развіцця (МСУР) Міёрскага раёна па метадалогіі і на прынцыпах, аналагічных для СУР раёна, але з акцэнтам на інтарэсы дзяцей і моладзі, адлюстраванне іх поглядаў і ідэй, у тым ліку на перспектывы развіцця раёна,правядзенне (з удзелам тэматычнага каардынатара Праекта) сустрэч з моладдзю (дзецьмі, школьнікамі, працуючай моладдзю) для збора і аналізу неабходнай інфармацыі для распрацоўкі Моладзевай Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.

Вынікі праведзенай працы перадаюцца заказчыку ў выглядзе справаздачы (аб'ёмам не менш за 70 старонак тэксту /кегель Times New Roman 12, праз адзін інтэрвал).

Больш падрабязнае апісанне вакансіі і патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак глядзіце на сайце Праекта ці па электроннаму адрасу spchakushka@gmail.com

Занятасць: заключэнне дагавора падраду

Тэрмін выканання работ: 10.02.2020 г. па 30.04.2020 г.

Месца выканання работ: г. Міёры, Міёрскі раён.

Памер аплаты вызначаецца на аснове тэндэрных прапановаў і перамоваў.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы прэтэндэнты і прэтэндэнткі высылаюць на электронны адрас spchakushka@gmail.com з паметкай “Эксперт па СУР” наступныя дакументы:

  • матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • камерцыйную (тэндэрную) прапанову аб памеры аплаты.

Крайні тэрмін падачы дакументаў на конкурс – 4 лютага 2020 г.

Пра вынікі конкурсу ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць праінфармаваныя. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375297121803 (Святлана Чакушка, адміністратыўная асістэнтка Праекта) ці па электроннаму адрасу spchakushka@gmail.com

Больш інфармацыі пра Праект можна даведацца ў сацыяльных сетках: https://vk.com/mioryproekt, https://ok.ru/razamdlyag, https://www.facebook.com/mioryproekt.

Дадзеная публікацыя падрыхтаваная пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Змест публікацыі з'яўляецца прадметам адказнасці Праектнага офіса і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага Саюза.