Sympa Школа молодых менеджеров публичного администрирования

Студэнты і эксперты SYMPA пазанаёміліся з "грузінскім цудам"

13.03.2013

Цікавасць да Грузіі выклікана жаданнем пабачыць дасягненні “грузінскага цуда” непасрэдна на месцы: пачуць розныя меркаванні экспертаў і наведаць тыя ўстановы, што ў большай ступені былі ўцягнутыя ў працэсы рэфармавання.     

Нягледзячы на шматлікія праблемы ў знешняй і ўнутранай палітыцы, вопыт правядзення рэформ у Грузіі можна ацаніць як вельмі паспяховы. З карупіраванай дзяржавы краіна менш чым за дзесяць гадоў выйшла ў сусветныя лідары па барацьбе з карупцыяй. Дасягненні рэформ у эканамічнай сферы (як напрыклад, маштабная прыватызацыя дзяржаўнага сектару, павелічэнне замежных інвестыцый, зніжэнне падатковай нагрузкі) былі адзначаны прэстыжнымі сусветнымі рэйтынгавымі сістэмамі: у 2011 годзе Doing Business назваў Грузію “рэфарматарам №1 за апошнія пяць год”. Таксама найбольш паспяховым неабходна назваць рэфармаванне паліцыі і энергетычнага сектару.  

Вынікі рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў і энергетычнай сістэмы абмяркоўвалімся падчас тэарэтычных лекцый прагшрамы. Акрамя пералічаных тэм, лекцыі закраналі таксама пытанні дэцэнтралізацыі, вынікі правядзення рэформ ў галіне аховы здароўя, дзяржаўнага сектару, судовай улады і крымінальнага заканадаўства; пенітэнцыярнай сістэмы. Для ўдзельнікаў сесіі былі арганізаваныя візіты ў Міністэрства эканамічнага развіцця, Міністэрства працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны; Міністэрства рэгіянальнага развіцця і інфраструктуры, мэрыю Тбілісі і Дом юстыцыі (House of Justice).

Па выніках візітаў у дзяржўныя інстытуцыі дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб магчымасці праходжання стажыровак для выпускнікоў SYMPA і беларускіх аналітыкаў.  

Культурная праграма візіта была прадстаўлена экскурсіяй па Мцхеце – старажытнай сталіцы Грузіі – і яе ваколіцах.

Заключная сесія SYMPA пройдзе ў Стакгольме 13–20 мая. ВУ ёй прымуць удзель дваццаць найбольш паспяховых і актыўных удзельнікаў праграмы. Па традыцыі, шведская сесія будзе прымеркавана тэме кіравання дязржаўнымі фінансамі.

Новы набор у Школу маладых мэнэджэраў чакаецца ў верасні 2013 года.