Sympa Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Суд над эксперткай SYMPA/BIPART Таццянай Кузінай

04/02/2023 - 00:08

6 лютага 2023 г. пачынаецца суд па справе эксперткі SYMPA/BIPART Таццяны Кузінай.  Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце Мінскага гарадскога суда, Таццяне Кузінай прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.   »

Год з моманту затрымання эксперткі Таццяны Кузінай

28/06/2022 - 10:51

Сёння спаўняецца год, як у турме знаходзіцца паліталагіня, даследчыца, адна з заснавальніцаў праекту SYMPA (Школа маладых менеджэраў у сферы публічнага адміністравання) Таццяна Кузіна. Таццяна была затрыманая 28 чэрвеня 2021 году ў аэрапорце Менск, калі адпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію. Ёй выстаўленыя абвінавачанні па двух сур'ёзных артыкулах Крымінальнага кодэкса "Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (ч. 1 арт. 357) і "Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361). »

У Мінску прайшла лекцыя Георгія Сатарава

08/04/2013 - 11:33

7 красавіка 2013 года ў Мінску прайшла лекцыя "Хаос, парадак і сацяльнае развіццё" вядомага расійскага грамадскага дзеяча, сацыёлага, палітолага, прэзідэнта Фонда прыкладных палітычных даследаванняў "ИНДЕМ" ("Інфарматыка для дэмакратыі") Георгія Сатарава. З прэзентацыяй лекцыі вы можаце азнаёміцца на нашым сайце. »

Запрашэнне на прэзентацыю даследаванняў BIPART

02/04/2013 - 11:07

Паважаныя сябры, запрашаем вас на прэзентацыю двух даследаванняў ў галіне публічнага адміністравання, якая адбудзецца 10 красавіка ў канферэнц-залі апарт-гатэля "Камфорт" па адрасе вул. Шчорса, 1 (ст. метро "Грушаўка"). Пачатак у 17:30. »