Sympa The School of Young Managers in Public Administration

Заявление SYMPA по поводу признания ее «экстремистcким формированием»

15.06.2023

12 июня 2023 года по решению КГБ нашу «инициативу» признали «экстремистским формированием». Мы считаем это абсурдом, продолжением необоснованного давления на академическое и исследовательское сообщество, а также очередной репрессивной мерой в отношении гражданского общества в Беларуси.

Мы призываем тех, кто участвовал в наших программах и мероприятиях, принять эту информацию во внимание. Особенно просим это сделать тех, кто находится в Беларуси. В целях обеспечения собственной безопасности рекомендуем:

- не хранить дома дипломы и документы с упоминанием нашей организации,

- удалить (в том числе из "Корзины") всю переписку с нами в электронной почте и соцсетях,

- удалить предыдущие лайки к нашим и связанным с нами постам в соцсетях, не ставить новые лайки,

- выйти и больше не присоединяться к группам, имеющих к нам отношение,

- использовать VPN при прочтении наших материалов.

Мы также просим всех оценивать готовность сотрудничать с нами и участвовать в наших программах с учетом новых обстоятельств. 

Мы благодарны всем нашим участникам, партнерам и коллегам за слова поддержки и надеемся на продолжение сотрудничества. 

SYMPA была и будет образовательным, исследовательским и экспертным проектом, деятельность которого направлена на то, чтобы сделать Беларусь лучше, а ее систему управления — более современной и качественной. 

Заява SYMPA наконт прызнання яе “экстрэмісцкім фармаваннем”

12 ліпеня 2023 года па рашэнні КДБ нашу “ініцыятыву” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. Мы лічым гэта абсурдам, працягам неабгрунтаванага ціску на акадэмічную і даследчую супольнасць, а таксама чарговай рэпрэсіўнай ініцыятывай у адносінах да грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Мы заклікаем тых людзей, якія ўдзельнічалі ў нашых праграмах і мерапрыемствах, звярнуць пільную ўвагу на гэтую інфармацыю. Асабліва просім зрабіць гэта тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. У мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі мы раім:

- не захоўваць дома дыпломы і дакументы з узгадваннем нашай арганізацыі,

- выдаліць (у тым ліку са "Сметніцы") усё ліставанне з намі ў электроннай пошце і сацсетках,

- выдаліць папярэднія падабайкі да нашых і звязаных з намі пастоў у сацсетках,

- не ставіць новыя падабайкі, выйсці і больш не далучацца да груп, якія маюць да нас дачыненне,

- ды выкарыстоўваць VPN, калі чытаеце нашыя матэрыялы.

Мы таксама просім усіх ацэньваць гатоўнасць супрацы з намі і ўдзельнічаць у нашых праграмах з улікам новых абставінаў.

Мы ўдзячныя ўсім нашым удзельнікам, партнёрам і калегам за словы падтрымкі і спадзяемся на працяг супрацы.

SYMPA была і будзе заставацца адукацыйным, даследчым і экспертным праектам, дзейнасць якога накіравана на тое, каб зрабіць Беларусь лепшай, а яе сістэму дзяржкіравання больш сучаснай і якаснай.